Вольга Анатольеўна Уласава (нар. , Гродна) — галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце, член прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Біяграфія Пачала займацца спартыўнай гімнастыкай у трэнера Ірыны Бараноўскай, пазней разам з ёй перайшла ў скачкі на батуце. Лічылася перспектыўнай спартсменкай. У 1993 годзе па запрашэнні трэнера Уладзіміра Швальбо пераехала ў Віцебск.
З 2000 года працуе старэйшым трэнерам-выкладчыкам у дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установе «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1».
З’яўляецца суддзёй міжнароднай катэгорыі, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю трэнера-выкладчыка па скачках на батуце. Займае пасаду намесніка старшыні Прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.
Вольга Уласава падрыхтавала 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 9 майстроў спорту, 24 кандыдаты ў майстры спорту. Яе вучні ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Сярод яе выхаванцаў — алімпійскія чэмпіёны Уладзіслаў Ганчароў (Рыа-дэ-Жанэйра, 2016) і Іван Літвіновіч (Токіа, 2020), пераможцы і прызёры першынстваў свету і Еўропы Арцём Смірноў, Антон Шайко, Арцём Жук, Мікіта Форменка, Мікіта Ільін, Себасцьян Станкевіч, Кацярына Яршова, Паліна Шадзько і іншыя.
Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Узнагароды і званні Узнагароджана ордэнам Айчыны I (2024)Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод , II (2022) і III ступеняў (2016), медалём «За працоўныя заслугі» (2014). Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (2019)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 года № 163 «Аб узнагароджанні» , «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (2016) і ганаровым званнем Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны» (двойчы: 2014, 2016) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017) — за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Мае нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2014).
Прызнана найлепшым трэнерам Беларусі 2016 года — пераможцам адпаведнай катэгорыі конкурса «Трыумф. Героям спорта»Белорусский спортивный «Оскар».
Спасылкі Біяграфія на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» Біяграфія на сайце «Человек года Витебщины» Біяграфія на сайце «Почётные граждане города Витебска»
Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска