Ле́пельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лепель (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Лепель. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. У 1972 годзе ў склад Чэрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Баравенскія Хутары, Бораўна і Залессе)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. Да 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Лепель. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лепельскага сельсавета 32 населеныя пункты. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Чэрскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Азерцы, Зялёны Востраў, Масцішча, Навіны, Паддуб’е, Сяргееўшчына, Тадуліна, Шубнікі і Юндзілаўка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)., 29 ліпеня 1988 года — яшчэ 5 населеных пунктаў (Адамаўка, Двор Людчыцы, Дрымаўшчына, Людчыцы і Чэрцы). 18 красавіка 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Лепель.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2569 чалавек, з іх 91,9 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 2228 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе