«Віні-Пух ідзе ў госці» — савецкі анімацыйны фільм-казка, працягу першага мультфільма. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969-72. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук.
На студыі «Саюзмультфільм» пад кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы:
Віні-Пух (1969) — заснаваны на першым раздзеле кнігі. Віні-Пух ідзе ў госці (1971) — заснаваны на другім раздзеле кнігі. Віні-Пух і дзень клопатаў (1972) — заснаваны на чацвёртым (аб страчаным хвасце) і шостым (пра дзень нараджэння) раздзелах кнігі.
Мультфільм заснаваны на другім раздзеле кнігі, у ім з'яўляецца персанаж Трус.
Сюжэт Раніцай Віні-Пух і яго сябар Пятачок гулялі па лесе і напявалі песню. Раптам Віні-Пух вырашае, што ім трэба пайсці да каго-небудзь у госці. Віні-Пух і Пятачок ідуць і спяваюць песню.
Персанажы даходзяць да нары Труса. Трус прымае гасцей і вырашае з імі паабедаць. Ён частуе іх мёдам, пасля таго як ён іх пачаставаў яны збіраюцца сыходзіць, але Віні-Пух пазнае, што ў Труса ёсць яшчэ мёд i яны ядуць яго зноў і зноў.
Пух з'ядае ўсё харчы Труса і, паспрабаваўшы вылезці вонкі, захрасае ў нары з-за распухлай жывата. Выцягнуць яго немагчыма, і Трус прапануе чакаць тыдзень, пакуль Віні схуднее. У гэты момант Пух чхае і кажа, што ён схуднеў, пасля чаго Трус і Пятачок яго выцягваюць. Цяпер ён зразумеў, што не варта занадта доўга заседжвацца ў гасцях, каб не патрапіць у «бязвыхаднае становішча».
Ролі агучвалі
Яўген Паўлавіч Лявонаў — Вiнi-Пух Ія Савіна — Пятачок Эраст Гарын - асёл Ia-Ia Анатоль Шчукін - Трус Зінаіда Нарышкіна - Сава
Катэгорыя:Мультфільмы студыі «Союзмультфильм» Катэгорыя:Мультсерыялы СССР