Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера () — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Лінц. Названа ў гонар Іагана Кеплера.
Гісторыя Універсітэт быў заснаваны 8 кастрычніка 1966 года як Вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук. Першым рэктарам стаў Людвіг Фролер. У першы год працы ВНУ студэнты паступалі на факультэт сацыяльных, эканамічных і юрыдычных навук. Праз два гады быў створаны факультэт інжынерыі і прыродазнаўчых навук. У 1975 годзе ва ўніверсітэце быў створаны самастойны юрыдычны факультэт. У тым жа годзе ўніверсітэт перайменаваны ва Універсітэт Іагана Кеплера. У 1977 годзе была адкрыты новы кампус факультэта інжынерных і прыродазнаўчых навук. У 2012 годзе быў створаны медыцынскі факультэт.
Структура Юрыдычны факультэт Медыцынскі факультэт Факультэт сацыяльных, эканамічных і дзелавых навук Факультэт інжынерыі і прыродазнаўчых навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Аўстрыі