Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Тбілісі.

Гісторыя Акадэмія была ўтворана наказам Народнага камісарыята асветы ад 8 сакавіка 1922 года і першапачаткова размясцілася ў асабняку Кабулашвілі, рэканструяваным у 1902 годзе архітэктарам Сімонам Клдыяшвілі. Акадэмия стала першай вышэйшай мастацкай навучальнай установай на Каўказе і адной з трох акадэмій мастацтваў, якія функцыянавалі ў СССР. У рамках навучальнага працэсу дзейнічалі чатыры факультэты — жывапісу, скульптуры, графікі і архітэктуры (з 1927 года пачало дзейнічаць аддзяленне керамікі). З 1922 года Майсеем Тоідзэ пры акадэміі была створана мастацкая школа, якая рыхтуе маладых людзей да паступлення ў акадэмію.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Грузіі