Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тэлаві.
Гісторыя Заснаваны ў 1940 годзе як Тэлаўскі педагагічны інстытут, з моманту свайго заснавання насіў імя грузінскага педагога і грамадскага дзеяча Якаба Гагебашвілі. У сувязі з 60-годдзем з дня свайго заснавання, у 1999 годзе яму быў прысвоены статус дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт з’яўляецца аўтаномнай дзяржаўнай вучэльняй. Навучанне праводзіцца на грузінскай мове. Навучанне ў універсітэце праходзіць у тры этапы: бакалаўрыят, магістратура і дактарантура. Ва ўніверсітэце таксама дзейнічае праграма вышэйшай прафесійнай адукацыі.
Структура Факультэт адукацыі Факультэт аграрных навук Факультэт сацыяльных навук, бізнесу і права Гуманітарны факультэт Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Грузіі