Антоні Якаўлевіч Малеўскі (; каля 1783 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Малеўскіх герба «Ястрабец».

З 16 кастрычніка 1802 г. па 3 лютага 1803 г. выконваў абавязкі адваката ў Гродзенскіх прысутных месцах, з 3 лютага 1803 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскага земскага суда, з 11 красавіка 1806 г. па 9 снежня 1816 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскай палаты грамадзянскага суда. 31.12.1810 г. атрымаў чын калежскага сакратара, з 14 снежня 1816 г. прызначаны дэкрэтавым рэгентам Радзівілаўскай камісіі (у 1820 г. яшчэ быў у ёй). 3 сакавіка 1834 г. па дваранскіх выбарах выбраны ад Троцкага павета дэпутатам у Віленскі дваранскі сход. У 1837 г. — калежскі рэгістратар.

Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820—1821, прадстаўнік у ложы «Дасканалай Еднасці» ў Вільні.

Пахаваны побач з жонкай на могілках у Высокім Двары (цяпер Літва)Malewski Antoni > Kozakiewicz Malewska Barbara.

Узнагароды Прадстаўлены на атрыманне знака адзнакі «беспорочной службы». Меў два пахвальныя лісты ад Гродзенскага галоўнага суда 2-га дэпартамента: 19.12.1808 г. і 19.12.1811 г. «об отличной способности и оказанном усердии в выполнении обязанностей» дэкрэтавага рэгента ў гэтым судзе.

Сям’я У шлюбе з Варварай з Казакевічаў. Дзеці: Аляксандр-Уладзіслаў-Венедыкт (у 1837 г. было 17 гадоў) Чэслаў-Казімір-Рамуальд (15 год), якія вучыліся ў Віленскай медыцынска-хірургічнай акадэміі; Франц-Вітольд (11 год) Альбіна-Якова (3 гады) Зоф’я (6 гадоў); Ядвіга (4 гады); Караліна (2 гады).

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Калежскія рэгістратары Катэгорыя:Род Малеўскіх