Трэцяя Эпоха Серадзем’я — перыяд часу ў свеце Толкіна.
Трэцяя Эпоха пачалася пасля другога (трэцяга, калі лічыць перамогу Хуана) падзення Саўрана (адзін раз ён не здолеў выратавацца з затопленага Нуменора, а другі — яго перамог Апошні Звяз эльфаў і людзей).
Храналогія падзей 2 Т. Э. — Ісільдур саджае парастак Белага Дрэва ў Мінас-Анар. Ён перадае праўленне Паўднёвым каралеўствам Мене́льдзілю. Паражэнне на Ірысных Палях; Ісільдур і тры яго старэйшыя сыны забіты. 3 Т. Э. — Охтар прыносіць абломкі Нарсіля ў Імладрыс. 10 Т. Э. — Вала́ндзіль становіцца каралём Арнара. 109 Т. Э. — Элранд бярэ ў жонкі Келебры́ян, дачку Ке́лебарна. 241 Т. Э. — Нараджэнне Арвен Ундоміэль. 420 Т. Э. — Кароль Остахер перабудоўвае Мінас-Анар. 490 Т. Э. — Першае ўварванне Істэрлінгаў. 500 Т. Э. — Раме́ндакіль I наносіць паражэнне Істэрлінгам. 541 Т. Э. — Рамендакіль гіне ў бітве. 1149 Т. Э. — Пачынаецца праўленне Атанатара Алькарына. 1980 Т. Э. — Кароль-вядзьмар прыходзіць у Мордар і збірае там Назгулаў. У Морыі з’яўляецца Балраг і забівае Дурына VI. 1981 Т. Э. — Гіне Наін I. Гномы пакідаюць Морыю. Многія з Лясных эльфаў Лорыена перасяляюцца на поўдзень. А́мрат і Ні́мрадэль губляюцца. 1999 Т. Э. — Траін I прыходзіць у Эрэбор і засноўвае Каралеўства гномаў пад Гарой. 2000 Т. Э. — Назгулы выходзяць з Мордара і бяруць у аблогу Мінас-Ітыль. 2002 Т. Э. — Падзенне Мінас-Ітыля, з гэтых часоў ён носіць назву Мінас-Моргул. Паланцір захоплены. 2043 Т. Э. — Эа́рнур становіцца каралём Гондара. Кароль-вядзьмар кідае яму выклік. 2050 Т. Э. — Кароль-вядзьмар паўтарае выклік. Эарнур скача да Мінас-Моргула і знікае. Ма́рдзіль становіцца першым Правячым намеснікам. 2060 Т. Э. — Моц Дол-Гулдура расце. Мудрыя пачынаюць асцерагацца, што ім кіруе адроджаны Саўран. 2570 Т. Э. — Балдар, сын Брэга, уваходзіць у Забароненыя дзверы і знікае. Прыблізна ў той жа час далёка на поўначы зноў з’яўляюцца драконы і пачынаюць нішчыць гномаў. 2589 Т. Э. — Даін I забіты драконам. 2590 Т. Э. — Трор вяртаецца ў Эрэбор. Яго брат Грор сыходзіць у Жалезныя Узгоркі. 2770 Т. Э. — Дракон Смаўг нападае на Эрэбор. Дэйл зруйнаваны. Трору разам з Трайнам II і Торынам II удаецца ўратавацца. 2793 Т. Э. — Пачынаецца Вайна Гномаў і Оркаў. 2890 Т. Э. — У Шыры нараджаецца Більба. 2931 Т. Э. — 1 сакавіка нараджаецца Арагорн, сын Араторна II. 2942 Т. Э. — Більба вяртаецца ў Шыр з Пярсцёнкам. Саўран патаемна вяртаецца ў Мордар. 2944 Т. Э. — Бард адбудоўвае Дэйл і становіцца каралём. Голум пакідае Горы і пачынае пошукі «злодзея», што скраў Пярсцёнак. 2948 Т. Э. — Нараджаецца Тэадэн, сын Тэнгеля, кароль Рохана. 2949 Т. Э. — Гандальф і Балін наведваюць Більба ў Шыры. 2956 Т. Э. — Арагорн сустракае Гандальфа, і яны становяцца сябрамі. 2968 Т. Э. — Нараджэнне Фрода. 2976 Т. Э. — Дэнетар бярэ ў жонкі Фінду́ілас з Дол А́мрата. 2977 Т. Э. — Баін, сын Барда, становіцца каралём Дэйла. 2978 Т. Э. — Нараджэнне Бораміра, сына Дэнетара II. 2983 Т. Э. — Нараджаецца Фа́рамір, сын Дэнетара. 2984 Т. Э. — Смерць Эктэ́ліана II. Дэнетар II становіцца Намеснікам Гондара. 2988 Т. Э. — Памірае маладая Фінду́ілас. 2989 Т. Э. — Балін пакідае Эрэбор і ўступае ў Морыю.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Эпохі Серадзем’я