Вільгельм (; ,  — , ) — герцаг Аўстрыі з 1386 года з Леапальдзінскай лініі дынастыі Габсбургаў.

Біяграфія thumb|альт=|злева|Пячатка Вільгельма Вільгельм быў старэйшым сынам аўстрыйскага герцага Леапольда III і Вірыдзіс Вісконці, прынцэсы Міланскай.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Земпаху ў 1386 годзе Вільгельм атрымаў у спадчыну Штырыю, Карынтыю, Крайну, Ціроль і Пярэднюю Аўстрыю (ва ўласна герцагстве Аўстрыя кіравала Альберцінская лінія габсбургскага дому). Суправіцелем Вільгельма стаў яго брат Леапольд IV, аднак першыя часы фактычная ўлада ва ўладаннях Леапальдзінскай лініі належала рэгенту і апекуну маладых герцагаў Альбрэхту III.

Па дасягненні паўналецця Вільгельм і Леапольд IV у 1396 годзе падзялілі свае спадчынныя землі: Леапольд IV стаў кіраўніком Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі, а Вільгельм атрымаў Штырыю, Карынтыю і Крайну (так званую Унутраную Аўстрыю). Такім чынам некалі адзіная аўстрыйская манархія была падзелена на тры часткі.

Вільгельм вядомы тым, што распачаў адну з першых гучных спроб у габсбургскім доме выкарыстоўваць дынастычны шлюб для істотнага пашырэння сваіх уладанняў. Пазней практыка далучэння зямель праз шлюбы стала адной з галоўных прычын росту і ўмацавання ўплыву Аўстрыйскай манархіі ў Цэнтральнай Еўропе, што нават парадзіла дэвіз «Жаніся, шчаслівая Аўстрыя!» (). Вільгельм выбраў сабе ў нявесты Ядвігу Анжуйскую, малодшую дачку Лаяша I Вялікага, караля Венгрыі і Польшчы. У якасці пасагу яе бацька абяцаў значныя зямельныя ўладанні ў Венгрыі, а акрамя таго гэты шлюб адкрываў перад Вільгельмам магчымасці яго абрання ў будучыні каралём Польшчы ці Венгрыі. Сапраўды, пасля смерці Лаяша Ядвіга ў 1384 годзе была прызнана польскай каралевай. Аднак пад ціскам польскіх магнатаў ідэя шлюбу з Вільгельмам была адкінута, і яна выйшла замуж за вялікага князя літоўскага Ягайлу, паводле ўмоў Крэўскай уніі.

Пацярпеўшы няўдачу ў праекце польскага шлюбу, Вільгельм у 1401 годзе ажаніўся з Іаанай II, неапалітанскай прынцэсай, будучай каралевай Неапаля, таксама з Анжуйскай дынастыі. Аднак гэты шлюб быў няўдалым і не прынёс Вільгельму нашчадства.

Пасля смерці аўстрыйскага герцага Альбрэхта IV у 1404 годзе Вільгельм уступіў у барацьбу са сваімі братамі за права апекі над непаўналетнім Альбрэхтам V і ўладу ў Аўстрыі. Але ў 1406 годзе Вільгельм нечакана памёр.

Шлюб (1401) Іаана II Анжуйская (1373—1435), прынцэса, а пазней каралева Неапалітанская Дзяцей герцаг Вільгельм не меў.

Літаратура Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003 Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952 Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003

Спасылкі

Папярэднік Леапольд III герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны 1386—1406Суправіцель: Леапольд IV (да 1396) ПераемнікЭрнст герцаг Пярэдняй Аўстрыі,граф Ціроля 1386—1496Суправіцель: Леапольд IV (да 1396) ПераемнікЛеапольд IV

Катэгорыя:Кіраўнікі Штырыі Катэгорыя:Кіраўнікі Карынтыі Катэгорыя:Кіраўнікі Ціроля