Ігар Сяргеевіч Сацунке́віч ( — Один из последних учеников академика Фёдорова // Газета «Навука», № 19 (2798) 11 мая 2020 г.) — вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы нейтрына на Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970).
Біяграфія І. С. Сацункевіч нарадзіўся ў Мінску. У 1958 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1965 годзе — аспірантуру (вучань акадэміка Ф. І. Фёдарава). З 1958 па 2013 год працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2013 года — у Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па фізіцы высокіх энергій і электраслабых узаемадзеяннях элементарных часціц. Быў адным з першых, хто высунуў гіпотэзу існавання трэцяга цяжкага лептона. Прымаў удзел у фарміраванні праграмы даследаванняў на дэтэктары ATLAS Вялікага адроннага калайдара ў CERN, быў членам калабарацыі ATLAS з часу яе стварэння. Стаў адным з сааўтарам публікацыі аб адкрыцці базона Хігса.
Сярод апублікаваных прац: Современное состояние физики элементарных частиц : (Материал в помощь лектору) / Правл. о-ва «Знание» БССР. — Мн.: Б. и., 1974. Современное экспериментальное подтверждение специальной теории относительности. — Мн.: Вышэйшэйшая школа, 1979. — 175 с. : ил. ; 17 см. — (Библиотека юного физика). О слабоэлектромагнитной околорезонансной интерференции (разам з А. А. Панковым) // Ядерная физика, 1981. Т.33, вып. 6. Экспериментальные корни специальной теории относительности / И. С. Сацункевич. — 2-е изд., испр. — М.: УРСС, 2003. Экспериментальные корни специальной теории относительности / И. С. Сацункевич. — Изд. стер., [репр.]. — Москва: URSS: ЛИБРОКОМ, 2013.
Літаратура
Спасылкі
Один из последних учеников академика Фёдорова // Газета «Навука», № 19 (2798) 11 мая 2020 г.
Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Беларусі