«Стрыпты́з і вайна́» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Куцілам на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.

Змест У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра апавядае пра гэта моладзі. Унук кінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробку, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе ажыццявіць мару — стварыць тэатр эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць яго да стабільнага і звычайнага жыцця. Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.

У фільме здымаліся

Здымачная група рэжысёр — Андрэй Куціла

Узнагароды і фестывалі Фільм удзельнічаў у 22 кінафестывалях па ўсім свеце і выйграў 6 узнагарод. Сярод іх прыз кінакрытыкаў на фестывалі фільмаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «» у Вісбадэне (Германія, 2019), адмысловы прыз журы ў асноўным конкурсе дакументальнага кіно на фестывалі «Лістапад» у Мінску (Беларусь, 2020) і прыз маладога гледача на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Millenium» у Бруселі (Бельгія, 2020).

Крытыка Кінакрытык Ірэна Кацяловіч: Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі:

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы