«Гу́тарка» — часопіс, які выдаваў у 1975—1976 гадах на беларускай мове Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Выйшла каля 50 нумароў. Назва абрана таму, што ў XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. Змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваны ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці.

Змест Выданне фактычна было працягам рукапіснага часопіса «Падснежнік», чатыры нумары якога выйшлі ў 1963—1964 гадах. У XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку, таму Ермаловіч і абраў такую назву для нелегальнага часопіса. Часопіс выдаваў Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Дэвіз выдання — «Аб усім, што баліць». Справа знаходзіўся эпіграф у выглядзе радкоў з верша Янкі Купалы: «Толькі гутарка ходзіць такая…». Злева былі парадкавы нумар і дата выхаду. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, друкаваў у Маладзечне і перадаваў ў Мінск Яўгену Куліку для памнажэння. Выданне друкавалася фарматам A4. Аб’ём аднаго нумара — ад адной да пяці старонак. У кожным нумары быў толькі адзін твор на злабадзённыя тэмы. «Гутаркі» падзяляліся на празаічныя і паэтычныяАнатоль Валахановіч. “Гутаркі” Міколы Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 198.. Мікола Ермаловіч звяртаў увагу на бюракратызацыю, распешчанасць наменклатуры, дрэнны стан сельскай гаспадаркі, праблемы з экалогіяй, культурную дэградацыю.

Публікацыі Часопіс неаднаразова перавыдаваўся. Першая публікацыя часопіса з’явілася ў часопісе «Зрок» у 1993—1994 гадах. Яе апублікаваў Мікола Ермаловіч.

Ніжэй прыведзены публікацыі камплектаў выдання паводле артыкула Алега Дзярновіча: Ермаловіч, М. Аб усім, што баліць. Гутаркі // Зрок. — 1993. — № 2; 1994. — № 9. Аб усім, што баліць… Гутаркі // Полымя. — 2001. — № 9. — С. 151—183. Аб усім, што баліць. Гутаркі М. Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 195—273. Аб усім, што баліць. Гутаркі // Ермаловіч, М. Выбранае / Мікола Ермаловіч; уклад., камент. К. Цвіркі; прадм. А. Грыцкевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 525—550.

Распаўсюджванне Часопіс пашыраўся цераз майстэрню «На Паддашку». У майстэрню Мікола Ермаловіч прыносіў свае нумары, якія сябры асяродка чыталі і потым па магчымасці памнажалі. Найважнейшыя матэрыялы друкаваліся большай колькасцю экзэмпляраў. Іх памнажалі цераз сокавыціскалку, якая была пераабсталявана пад памнажальную машынку. Яўген Кулік у інтэрв’ю адзначае, што выданне акрамя майстэрні пашыралі і іншыя асяродкі:

Спадчына Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва захоўвае найбольш поўны камплект выдання ў фондзе Міколы Ермаловіча. Таксама вядома пра захоўванне нумароў у асабістым архіве мастака Аляксея Марачкіна (на падставе матэрыялаў з яго архіва была зроблена публікацыя ў часопісе «Полымя») і ў архіве грамадскага аб’яднання «Дыярыуш». У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі знаходзяцца арыгіналы і копіі часопіса.

Выпускі Выйшла каля 50 нумароў, частка з якіх была страчанаАнатоль Валахановіч. “Гутаркі” Міколы Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 197..

Ніжэй прыведзены нумары выдання паводле публікацыі ў зборніку дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя Міколы Ермаловіча, які выйшаў у 2007 годзе: …І вось запрэгліся ўсе трое. Гутарка № 1. — 14 лістапада 1975. — 2 с. Быкоўскі на пасадзе. Гутарка № 2. — 21 лістапада 1975. — 4 с. Навошта свінні рогі? Гутарка № 3. — 28 лістапада 1975. — 1 с. З днём сталінскай канстытуцыі. Гутарка № 4. — 5 снежня 1975. — 2 с. Мова — сцяг народу. Гутарка № 5. — 12 снежня 1975. — 2 с. Прывесці да адпаведнасці. Гутарка № 6. — 19 снежня 1975. — 2 с. Таму, хто прачнуўся. Гутарка № 7. — 26 снежня 1975. — 2 с. Рагвалод і Рагнеда. Гутарка № 1 (8). — 2 студзеня 1976. — 3 с. Прычына нашых крыўд і бед. Гутарка № 2 (9). — 9 студзеня 1976. — 2 с. Няміга і Менск. Гутарка № 3 (10). — 16 студзеня 1976. — 2 с. Существительное. Гутарка № 4 (11). — 23 студзеня 1976. — 5 с. Не верце Еўтушэнкам. Гутарка № 5 (12). — 30 студзеня 1976. З чым ідзем да з’езду. Гутарка № 6 (13). — 6 лютага 1976. — 2 с. Кастусь Каліноўскі. Гутарка № 7 (14). — 13 лютага 1976. — 2 с. Мсціслаў не аднаго сціснуў. Гутарка № 8 (15). — 20 лютага 1976. — 2 с. Прадказанні, якія збыліся. Гутарка № 9 (16). — 27 лютага 1976. — 3 с. Інтэлігенцыя — вочы народу. Гутарка № 10 (17). — 5 сакавіка 1976. — 1 с. Пра змест і форму. Гутарка № 11 (18). — 12 сакавіка 1976. — 1 с. Ці страшная нам культура? Гутарка № 12 (19). — 19 сакавіка 1976. — 3 с. Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё. Гутарка № 13 (20). — 26 сакавіка 1976. — 2 с. Ты хочаш жыць для Беларусі. Гутарка № 14 (21). — 2 красавіка 1976. — 4 с. Цэнтралізацыя, дэцэнтралізацыя і дэмакратызацыя. Гутарка № 15 (22). — 9 красавіка 1976. — 2 с. Зноў цяжар. Гутарка № 16 (23). — 16 красавіка 1976. — 4 с. Скаргі. Гутарка № 18 (25). — 30 красавіка 1976. — 4 с. Чаму няма парадку? Гутарка № 20 (27). — 14 мая 1976. — 1 с. Цяжкасці і перспектывы. Гутарка № 21 (28). — 21 мая 1976. — 1 с. Сустрэча з Гогалем. Гутарка № 22 (29). — 28 мая 1976. — 2 с. Клім. Гутарка № 23 (30). — 4 чэрвеня 1976. — 1 с. Раней пан, цяпер план. Гутарка № 24 (31). — 11 чэрвеня 1976. — 1 с. Пра ідэалагічнае суіснаванне. Гутарка № 25 (32). — 18 чэрвеня 1976. — 2 с. У хвасце. Гутарка № 26 (33). — 25 чэрвеня 1976. — 2 с. Хатынь. Гутарка № 27 (34). — 2 ліпеня 1976. — 3 с. Пра мову і каўбасу. Гутарка № 28 (35). — 9 ліпеня 1976. — 2 с. Чужаземец. Гутарка № 30 (37). — 23 ліпеня 1976. — 4 с. Жыве Беларусь! Гутарка № 31 (38). — 30 ліпеня 1976. — 1 с. Самая нацыянальная. Гутарка № 32 (39). — 6 жнівеня 1976. — 2 с. Мы будзем добра жыць тады. Гутарка № 34 (41). — 20 жнівеня 1976. — 1 с. Гэта пры нас. Гутарка № 36 (43). — 3 верасня 1976. — 1 с. Гісторыя аднаго паэта. Гутарка № 38 (45). — 17 верасня 1976. — 2 с. Хіба яны правадыры? Гутарка № 39 (46). — 27 верасня 1976. — 1 с. Сцяганосцам Айчыны. Гутарка № 41 (48). — 8 кастрычніка 1976. — 2 с. Лёс ракі. Гутарка № 43 (50). — 22 кастрычніка 1976. — 1 с. Табе патрэбна воля. Гутарка № 46 (53). — 12 лістапада 1976. — 4 с.

Крыніцы

Літаратура

«Гутарка» // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1. «Гутарка» // Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. — Менск: БГАКЦ, 1998. — С. 25—30. — 172 с. — ISBN 985-6012-58-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускі самвыдат Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове