Вялікалі́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ліпаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вялікаліпаўскі (Ліпаўскі) сельсавет у складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Ліпаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Елавецкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 7 сакавіка 1975 года вёскі Вялікая Ліпаўка і Малая Ліпаўка зліліся ў адну вёску — Ліпаўку. У 1977 годзе скасавана вёска Ясная РаніцаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 28 снежня 2018 года скасавана вёска ГаўрылоўкаРешение Хотимского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 12-7 Об упразднении сельского населенного пункта Хотимского района Могилевской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 832 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,8 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 0,5 % — армяне, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 637 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе