Альхо́ўка — рака ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Белая Натапа (басейн Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Залессе, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Клін. У ніжнім цячэнні 4 км рэчышча каналізаваныя. Каля вёскі Шэйкі плаціна і сажалка.

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.

Катэгорыя:Басейн Сажа Катэгорыя:Рэкі Мсціслаўскага раёна