2-і Садовы мост — аўтадарожны рамны мост цераз раку Мойку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае 1-ы Адміралцейскі і Спаскі астравы. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння.

Звязвае Царыцынскі праезд з праездам уздоўж Марсава поля. Мост знаходзіцца сярод гістарычных месцаў: непасрэдна ля Міхайлаўскага саду, Марсавага поля і храма Спаса на Крыві.

Вышэй па цячэнні знаходзіцца 1-ы Садовы мост, ніжэй — Мала-Канюшанны мост.

Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Гасціны двор».

Катэгорыя:Масты цераз Мойку Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Жалезабетонныя масты