«Розы» — беларускі музычны калектыў з вёскі Арэшніца Клецкага раёна.
Гісторыя Узнік на Клеччыне ў вёсцы Арэшніца ў часы «» на пачатку 1970-х гадоў. Стваральнік гурта — мультыінструменталіст Уладзімір Бондар (нарадзіўся ў 1944 годзе). Да выхаду на пенсію ён працаваў электрыкам, газавіком, кіроўцам, перавозчыкам небяспечных грузаў, а дадатковы заробак меў ад музыкі. Уладзімір самастойна асвоіў баян, бас-гітару, бубны, кларнет і трубу. Дома на трубе граць не давалі, таму ён браў інструмент з сабой у на працу ў поле.
Назву гурту даў іх галоўны хіт — «Розы». Калектыў пачынаў з мінімальнага склада: скрыпка, гармоніка і барабаны. Уладзімір Бондар сам сабраў ўдарную ўстаноўку з пральных машын і цялячых скураў. Гурт граў штосуботу, часам па тры канцэрты на дзень. Гралі пераважна на танцах і вяселлях, як акустычна, так і «электрычна». У калектыве быў цякучы выключна мужчынскі склад, за выключэннем адзінага перыяда, калі на вакал запрасілі жанчыну. Пераважна гралі запазычаны рэпертуар, аўтарскіх песень, а тым больш песень на беларускай мове, было не шмат. Музыкі перасоўваліся разам на матацыкле з каляскай. Выступалі ў Арэшніцы і наваколлі, а таксама ў Брэсце, Гродна, Пінску, Смілавічах, Маларыце, Століне. Падчас канцэртнай дзейнасці ў гурта нарадзіўся ўласны імправізаваны танцавальны жанр.
З пачатку 1980-х гадоў «Розы» пачалі электрыфікавацца. У арсенале з’явіліся электрагітары, а таксама электраарган «Юность». Скрыпку падгучвалі прымацоўваючы да яе мікрафон, выняты з тэлефоннага апарата. Сын Уладзіміра Бондара далучыўся да гурту «Розы» з гітарай. Але ў першай палове 1990-х гадоў ён раптоўна памёр і гурт паступова перастаў граць. Публічнае ўз’яднанне адбылося ў 2016 годзе падчас фестываля традыцыйнай культуры «Свае» ў вёсцы Боркі.
Творчасць Рэпертуар гурта «Розы» ўнікальны з культуралагічнага пункту гледжання — тут не толькі традыцыйныя вясельныя танцы, але і паўзабытыя савецкія шлягеры, што абсалютна выветрыліся з гарадскога асяроддзя, адкуль прыйшлі. Музыкі-вяскоўцы адаптавалі на свой лад усё пачутае па радыёкропцы, з кружэлак фірмы «», з кінафільмаў. Таксама яны рэтрансліравалі дварова-блатны рэпертуар, гарадскія рамансы, якія засталіся ў памяці падчас службы ў войску ў далечыні ад родных краёў. Музыканты трансфармавалі і мелодыі, і тэксты. Да прыкладу, песня «Малінаўка» «Верасоў» мела баладны працяг, а героем рускай народнай «» станавіўся «конік каленкамі назад».
Склад Уладзімір Бондар — труба Зянон Суднік — баян Аляксандар Грынкевіч — барабаны
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі