Казімір Мацеевіч Марачэўскі (; 4 сакавіка 1788, маёнтак Стары Куплін — 11 ліпеня 1832) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 4 сакавіка 1788 года ў маёнтку Стары Куплін, каля Пружанаў, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх.

15 студзеня 1806 года на выбарах мясцовай шляхты быў выбраны пружанскім гродскім суддзёй. З 15 лютага 1809 г. — асэсар 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. 3 11 лістапада 1811 года суддзя пружанскага апеляцыйнага межавога суда.

У 1812—1814 гадах Казімір Марачэўскі быў членам ваеннага камітэта Гродзенскай губерні. 15 снежня 1814 года выбраны маршалкам шляхты Пружанскага павета і займаў гэту пасаду, заўсёды аднагалосна падтрыманы, на працягу шасці 3-годдзяў без перапынку аж да 1832 года.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 2-й ст. у 1821 годзе.

Пад канец жыцця Казімір Марачэўскі фундаваў будаўніцтва мураванай уніяцкай царквы ў сваім маёнтку Стары Куплін, якая паўстала ўжо пасля яго смерці пры дапамозе Яна Крашэўскага ў 1834 годзе і была асвечана 4 сакавіка 1836 года.

Памёр 11 ліпеня 1832 года. У 1833 годзе ў часопісе «Kurier Litewski» апублікаваны артыкул з нагоды яго смерці.

Узнагароды Меў узнагароды — ордэны Святога Уладзіміра 4-й ступені (1819) і Святой Ганны 2-й ступені (1825).

Сям’я Каля 1820 года Казімір Марачэўскі пабраўся шлюбам з Канстынцыяй з Мальскіх (1800—1863). У іх нарадзіліся 3 сыны: Севярын (1822—1874), меў маёнткі ў Люблінскім ваяводстве, Старая і Новая Купліна ў Пружанскім павеце; Юліян (1824-?), меў маёнтак Архова ў Познанскім ваяводстве; Генрык (1825—1852).

Усе запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні.

У культуры Пісьменнік Каэтан Крашэўскі, які жыў па суседству ў маёнтку Доўгае, пакінуў успаміны пра тыя часы і прыгадваў Казіміра Марачэўскага і Стары Куплін, бо гасціў у цёткі сваёй Канстанцыі, якая была жонкай пана Казіміра. Пана Марачэўскага прыгадвае з павагаю, як добрага прыяцеля яго бацькі, як разам раслі і праводзілі час з ягонымі сынаміKazimir Maračeŭski.

Літаратура

Спасылкі Kazimir Maračeŭski

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Павятовыя маршалкі пружанскія Казімір Мацеевіч