Жан-Франсуа Штаерт (, ); ) – швейцарскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, дэпутат Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі 47, 48, 49 і 50 скліканняў ад кантона Фрыбур.
Біяграфія Нарадзіўся 7 лютага 1961 года ў Берне (Швейцарыя).
Вучыўся ў пачатковай школе Марыі Уорд у Фрыбуры з 1967 па 1972 год, а затым перайшоў у ў тым жа горадзе, дзе вучыўся з матэматычна-прыродазнаўчым ухілам з 1972 па 1978 год. Затым паступіў ва Універсітэт Фрыбура, дзе з 1978 па 1989 год вывучаў з большага гісторыю Швейцарыі. У меншай ступені займаўся сучаснай гісторыяй і камунікатыўнымі даследаваннямі.
З 2002 года быў дэлегатам па міжкантанальных справах ва ўпраўленні адукацыі кантона Во. Стаў вядомы швейцарскай грамадскасці дзякуючы сваёй прафесійнай дзейнасці ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі: у 1993–1998 гадах – цэнтральны сакратар па друку і інфармацыі, у 1998–2000 гадах – генеральны сакратар партыі і яе парламенцкай групы ў Федэральным Сходзе.
Быў дэпутатам . Са студзеня 2002 па снежань 2007 года быў членам . Пасля смерці у чэрвені 2007 года Штаерт заняў яе крэсла ў Нацыянальным Савеце Федэральнага Сходу Швейцарыі. У Нацыянальны Савет Федэральнага Сходу Швейцарыі пераабіраўся ў 2007, 2011 і 2015 гадах. 15 ліпеня 2011 года ўзяў шэфства над , беларускм палітвязьнем, удзельнікам Плошчы 2010. Падаў у адстаўку з пасады дэпутата Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі ў пачатку 2017 года.
У лістападзе 2016 года пераабраны ў у другім туры. На 2020 год быў віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам па планаванні, ахове навакольнага асяроддзя і будаўніцтву .
Крыніцы
Спасылкі
Старонка Жана-Франсуа Штайерта на сайце Старонка Жана-Франсуа Штаерта на сайце Федэральнага Сходу Швейцарыі
Катэгорыя:Палітыкі Швейцарыі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Швейцарыі