Хванхэ-Пукто () — правінцыя ў КНДР. Была сфарміравана ў 1954 шляхам падзелу правінцыі Хванхэдо на паўночную і паўднёвую часткі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сарывон.
Геаграфія Правінцыя мяжуе з Пхеньянам і Пхёнан-Намдо на поўначы, Канвандо на ўсходзе, рэгіёнам Кэсон на поўдні, і Хванхэ-Намдо на паўднёвым захадзе. У 2003 годзе горад прамога падначалення Кэсон увайшоў у склад Хванхэ-Пукто.
Адміністрацыйны падзел Хванхэ-Пукто падзелена на 3 горада (сі) і 16 паветаў (кун).
Гарады
Сарывон (사리원시; 沙里院市) Кэсон (개성시; 開城市) Соным (송림시; 松林市)
Паветы
Чанпхун (장풍군; 長豐郡) Хванджу (황주군; 黃州郡) Кэпхун (개풍군; 開豐郡) Коксан (곡산군; 谷山郡) Кымчхон (금천군; 金川郡) Понсан (봉산군; 鳳山郡) Пхёнсан (평산군; 平山郡) Інсан (린산군; 麟山郡) Сінге (신계군; 新溪郡) Сінпхён (신평군; 新坪郡) Сохын (서흥군; 瑞興郡) Суан (수안군; 遂安郡) Тхосан (토산군; 兎山郡) Ынпха (은파군; 銀波郡) Ёнсан (연산군; 延山郡) Ётхан (연탄군; 燕灘郡)
Катэгорыя:Правінцыі Паўночнай Карэі