Са́вініцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Савінічы.

Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Яноўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Будзішча, Гарадзешня I, Гарадзешня II, Горкі, Гразівец, Дзяражня, Замашэнне, Кашаноўка, Кіследзь, Рысін, Савінічы, Студзянец, Цітаўка і Шышкоўка)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў. 25 чэрвеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціманаўскага сельсавета.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе