Ваенны пераварот у Гвінеі 2021 года — пераварот, здзейснены Узброенымі сіламі Гвінеі 5 верасня 2021 года.
Перадумовы Альфа Кандэ — першы прэзідэнт Гвінеі з моманту яе незалежнасці, які быў абраны з дапамогай прэзідэнцкіх выбараў. Да гэтага ў краіне дзейнічала аўтакратыя.
У 2015 годзе Кандэ быў пераабраны.
Да 2020 года прэзідэнт Гвінеі не мог пераабірацца больш за два разы, аднак канстытуцыйны рэферэндум павялічыў тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у выніку чаго Кандэ атрымаў права пераабірацца яшчэ 2 разы.
Альфа Кандэ перамог на выбарах 2020 года, пасля чаго рушылі ўслед пратэсты і абвінавачванні ў фальсіфікацыі вынікаў.
Гвінейскія апазіцыянеры падвяргаліся рэпрэсіям — Мамадэ Кандэ быў арыштаваны ў студзені 2021 года, а лідар партыі Саюз дэмакратычных сіл Гвінеі памёр у турме.
У пачатку 2021 года рэзка выраслі цэны на муку, збожжа і цукар. Урад паспрабаваў усталяваць больш высокую цану на хлеб, аднак на фоне абурэння наконт гэтага ўказа ўрад адмовіўся ад павышэння, што прывяло да недахопу хлеба, паколькі пякарні адмовіліся вырабляць хлеб за фіксаваную цану 2500 франкаў за бохан, пасля чаго цана была павышана да 4000 франкаў, што зноў выклікала незадаволенасць грамадскасці.
Летам 2021 года былі павышаны падаткі, узраслі цэны на бензін, было зменшана фінансаванне ваенных сіл на карысць прэзідэнцкіх службаў.
Ход падзей 5 верасня 2021 года каля 8 гадзін раніцы каля прэзідэнцкага палаца ў горадзе Канакры пачулася стральба, на вуліцах з’явіліся ваенныя, якія заклікалі мясцовых жыхароў неадкладна вярнуцца ў сваё жыллё.
Мяцежнікамі быў перакрыты мост у раён Калум, дзе знаходзіцца шмат урадавых будынкаў.
Уезды па аўтамабільных дарогах з паўночна-ўсходняга напрамку былі перакрыты вайскоўцамі.
Міністэрства абароны Гвінеі абвясціла аб тым, што напад удалося стрымаць.
Пазней у сетцы распаўсюдзіліся фатаграфіі, на якіх прэзідэнта Гвінеі Альфа Кандэ выводзяць з будынка, затым было апублікавана відэа, на якім прэзідэнт утрымліваецца вайскоўцамі. Мяцежнікі заявілі, што прэзідэнту нічога не пагражае, акрамя таго, яму прадастаўлены доступ да лекараў.
Палкоўнік Мамады Думбуя ў звароце на дзяржаўным тэлеканале RTG (фр. Radio Télévision Guinéenne) абвясціў аб роспуску парламента, адмене канстытуцыі і закрыцці паветраных і сухапутных межаў краіны як мінімум на тыдзень.
Паступалі паведамленні аб тым, што гвінейцы выйшлі на вуліцы і масава віталі пераварот. Як меркавалася, пераварот быў справакаваны спробай урада звольніць высокапастаўленага супрацоўніка спецназа.
Мяцежнікі абвясцілі аб каменданцкім часе з 19:00 5 верасня на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Увечары 5 верасня мяцежнікі заявілі аб поўным кантролі над Канакры і ўзброенымі сіламі.
6 верасня межы дзяржавы былі адкрыты.
1 кастрычніка 2021 года Мамады Думбуя прынёс прысягу ў якасці часовага прэзідэнта.
Наступствы З-за перавароту быў адкладзены адборачны матч чэмпіянату свету па футболе 2022 паміж Гвінеяй і Марока, запланаваны на 6 верасня. Зборная Марока была эвакуіравана ў аэрапорт.
Каля 20 % алюмінія, вырабляемага з баксітаў, здабываецца ў Гвінеі. Пераварот прывёў да павышэння цаны на алюміній, які падняўся да рэкордных значэнняў — $ 2 761 за тону.
Гл. таксама Пояс пераваротаў Пратэсты ў Гвінеі (2019) Ваенны пераварот у М’янме (2021) Ваенны пераварот у Малі (2021) Ваенны пераварот у Судане (2021)
Зноскі
Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Падзеі 5 верасня Катэгорыя:Верасень 2021 года Катэгорыя:2021 год у Гвінеі Катэгорыя:2021 год у палітыцы Катэгорыя:Гісторыя Гвінеі Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты