Лэ́йла А́ні Ферна́ндэс (; , Манрэаль, Канада) — канадская тэнісістка. Фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША 2021) і аднаго турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2023), пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, член нацыянальнай зборнай у Кубку Білі Джын Кінг.
Былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу, пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі — 2019), фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — 2019).
Спартыўная кар’ера Юнацкая кар’ера Лэйла Фернандэс пачала вучыцца тэнісе пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Хорхэ (былога футбаліста), які перабраўся ў Канаду з Эквадора ў дзяцінстве. Малодшая сястра Лэйлы, , таксама актыўна займаецца тэнісам. Дзіцячая тэнісная кар’ера Лэйлы, у адрозненне ад многіх маладых канадскіх тэнісістаў, развівалася па-за рамкамі падрыхтоўчай праграмы Федэрацыі тэніса Канады. У Манрэалі яе трэніраваў трэнер з Бельгіі Франсіска Санчэс; аднак калі сям’я перабралася ў Фларыду, з ёй зноў працаваў Хорхе (пазней сям’я атрымала фінансаванне ад федэрацыі, і за навучанне Лэйлы ўзяўся трэнер Дэйв Райнберг). У 15 гадоў Фернандэс упершыню згуляла на юніёрскім турніры Вялікага шлема — Адкрытым чэмпіянаце Францыі. Там яна дайшла да паўфіналу, прайграўшы будучай чэмпіёнцы Коры Гаўф. Гэтую паездку ў Парыж фінансавала не федэрацыя, а прыватны фонд. Толькі ў 2019 годзе Лэйла атрымала стыпендыю на паездку на спаборніцтвы.
На пачатку 2019 года Фернандэс стала фіналісткай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчын, падняўшыся пасля гэтага на чацвёртую пазіцыю ў юніёрскім рэйтынгу ITF, а ў чэрвені заваявала тытул на Адкрытым чэмпіянаце Францыі. Яна стала першай прадстаўніцай Канады, якая заваявала адзіночны юніёрскі тытул на «Ралан Гарос» (до гэтага канадцы перамагалі на Уімблдане і Адкрытым чэмпіянаце ЗША) і першай з 2004 года, у каго атрымалася выйграць гэты турнір, займаючы першае месца ў пасеве. За шэсць матчаў у Парыжы Фернандэс не аддала суперніцам ніводнага сэта.
Пачатак прафесійных выступленняў У прамежку паміж юніёрскімі турнірамі Вялікага шлема Фернандэс упершыню выступіла за зборную Канады ў Кубку Білі Джын Кінг. У сваёй дэбютнай сустрэчы ў Прасцеёве (Чэхія) 16-гадовая Лэйла саступіла 19-гадовай Маркеце Вандроўшавай. У верасні 2019 года канадка дабралася да першага месца ў юніёрскім рэйтынгу ITF, але да гэтага часу яна ўжо спыніла ўдзельнічаць у турнірах для дзяўчын (Адкрыты чэмпіянат Францыі стаў апошнім яе турнірам на юніёрскім узроўні)Профіль на сайце юніёрскага тура ITF. За другую палову сезона Фернандэс заваявала тры тытулы ў турнірах жаночага цыклу ITF, перамогшы як у адзіночным, так і ў парным разрадзе ў Гаціно (Квебек), а затым выйграўшы турнір з прызавым фондам 60 000 долараў у Сагнэ ў пары з Меладзі Колар.
На пачатку 2020 года на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўпершыню ў кар’еры прабілася ў асноўную сетку дарослага турніру Вялікага шлема, але ў першым крузе прайграла Лорэн Дэвіс. У лютым у матчы Кубка Федэрацыі супраць зборнай Швейцарыі здабыла перамогу над 5-й ракеткай свету Беліндай Бенчыч, у адсутнасць Б’янкі Андрэеску, прынёсшы такім чынам адзінае ачко зборнай Канады. У канцы таго ж месяца Фернандэс, якая займала 190-е месца ў рэйтынгу, дайшла да фіналу міжнароднага турніру ў Акапулька, перамогшы на шляху трох суперніц з першай сотні. З пераможцай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Сафіяй Кенін канадка сустрэлася ў другім крузе Адкрытага чэмпіянату ЗША, прайграўшы ў двух сэтах. Пасля гэтага яна, абыграўшы саперніц, якія займалі ў рэйтынгу 36-е і 47-е месца, дайшла да трэцяга кола ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе яе спыніла 11-я ракетка свету Петра Квітава. Канцоўку сезона Фернандэс правяла ў турнірах ITF, дзе выступала ў пары з малодшай сястрой Б’янкай, у тым ліку пабываўшы ў фінале ў Шарм-эш-Шэйху. У сярэдзіне верасня Лэйла ўвайшла ў лік ста наймацнейшых тэнісістак свету ў адзіночным разрадзе, а да канца года дасягнула ў рэйтынгу 88-га месца, у парах ж яе становішча ў канцы трэцяй сотні практычна не змянілася.
2022—2023 Увясну 2022 года Фернандэс другі раз запар заваявала тытул у Мантэрэі. У фінале яна перамагла калумбійку Камілу Асорыя ў трох сэтах, у апошнім з якіх прайгравала 4:1 па геймах, а затым адыграла пяць матчболаў. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі канадка дайшла да чвэрцьфіналу, абыйграўшы дзвюх сеяных суперніц, і да жніўня дасягнула 13-га месца ў рэйтынгу. Аднак на Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна не змагла наблізіцца да мінулагодняга поспеху, прайграла ўжо ў другім коле і скончыла сезон на 40-й пазіцыі. У канцы года са сборнай Канады ўдзельнічала ў фінальным турніры Кубка Білі Джын Кінг, дзе ў групе перамагла з лікам 6:0, 6:0 прадстаўніцу Італіі Федэрыку Трэвізан, але затым саступіла швейцарскай тэнісістцы Беліндзе Бенчыч. Швейцаркі ў выніку і заваявалі Кубак.
У 2023 годзе асноўныя поспехі Фернандэс прыйшліся на парны разрад. У пары з амерыканкай Бетані Матэк-Сандс яна дайшла да фіналу турніру базавай катэгорыі ў Оклендзе, а затым з Тэйлар Таўнсенд — таксама да фіналу прэм’ер-турніру ў Маямі, дзе яны прайгралі аднаму з наймацнейшых тандэмаў свету Коры Гаўф-Джэсіка Пегула. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі Фернандэс і Таўнсенд абыйгралі пасеяных восьмымі Габрыэлу Даброўскі і Луізу Стэфані ў трэцім раўндзе і ўзялі рэванш у Гаўф і Пегулы ў паўфінале, але ў фінале прайгралі ў трох сэтах несеянай пары — былой першай ракетцы свету Се Шувэй і Ван Сіньюй.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 40 76 2021 24 74 2020 88 293 2019 209 296 2018 487 981 2017 728
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (1)
Паражэнні (1) №ГодТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Эма Радукану 4-6 3-6
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (4)
Перамогі (2) Легенда: Турніры Вялікага шлема Алімпіяда Выніковы турнір WTA Premier Mandatory / WTA 1000 Mandatory Premier 5 / WTA 1000 Premier / WTA 500 International / WTA 250 (2)*
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (2)* Зал (0) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (2) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 21 сакавіка 2021 Мантэрэй, Мексіка Хард Вікторыя Голубіч 6-1 6-4 2. 6 сакавіка 2022 Мантэрэй, Мексіка (2) Хард Каміла Асорыя 6-7(5) 6-4 7-6(3)
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 29 лютага 2020 Акапулька, Мексіка Хард Хэдэр Уотсан 4-6 7-6(8) 1-6Пачала турнір з кваліфікацыі. 2. 12 верасня 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Эма Радукану 4-6 3-6
Фіналы турніраў ITF у адзіночным разрадзе (3)
Перамогі (1) Легенда: 100 000 USD (0)* 80 000 USD (0) 60 000 USD (0+1) 25 000 USD (1+1) 15 000 USD (0)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1+2)* Зал (0+1)* Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (1+1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 21 ліпеня 2019 Гаціно, Канада Хард Карсан Брансцін 3-6 6-1 6-2
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 28 ліпеня 2019 Гранбі, Канада Хард Лізета Кабрэра 1-6 4-6 2. 20 кастрычніка 2019 Уэйка, ЗША Хард Фернанда Кантрэрас 3-6 6-2 1-6
Фіналы турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (1)
Паражэнні (1) №ГодТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 2023 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Тэйлар Таўнсенд Ван Сіньюй Се Шувэй 6-1 6-7(5) 1-6
Фіналы турніраў WTA ў жаночым парным разрадзе (3)
Паражэнні (3) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 8 студзеня 2023 Окленд, Новая Зеландыя Хард Бетані Матэк-Сандс Мію Като Алдзіла Сутджыядзі 6-1 5-7 [4-10] 2. 2 красавіка 2023 Маямі, ЗША Хард Тэйлар Таўнсенд Коры Гаўф Джэсіка Пегула 6-7(6) 2-6 3. 11 чэрвеня 2023 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Тэйлар Таўнсенд Ван Сіньюй Се Шувэй 6-1 6-7(5) 1-6
Фіналы турніраў ITF у жаночым парным разрадзе (4)
Перамогі (2) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 21 ліпеня 2019 Гаціно, Канада Хард Рэбека Марына Марсэла Закарыяс Сюй Цзэюй 7-6(5) 6-3 2. 26 кастрычніка 2019 Сагнэ, Канада Хард (зал) Меладзі Колар Саманта Марэй Бібіяна Схофс 7-6(3) 6-2
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 2 лістапада 2019 Таронта, Канада Хард (зал) Меладзі Колар Робін Андэрсан Джэсіка Паншэ 6-7(7) 2-6 2. 25 кастрычніка 2020 Шарм-эш-Шэйх, Егіпет Хард Б’янка Фернандэс Вераніка Пепеляева Анастасія Ціханава 6-4 3-6 [6-10]
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісткі Канады Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат