thumb|right|200px|Значак БРПА часоў 1992—1995 гг. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — найбуйнейшае дзіцячае грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1990 годзе. З 2004 года брала ўдзел ў Рэспубліканскім каардынацыйным савеце кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. У 1994 годзе налічвала 94 тыс. членаў, у 1997-м — 133 тыс., у 2003 годзе — 300 тыс., у 2005 годзе — 435 тыс. членаў. У 2009 годзе стала налічваць 580 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 7 гадоў. У 2010-м налічвала 596 тыс. дзяцей, у тым ліку 228 тыс. дзяцей ад 7 да 10 гадоў і 313 тыс. — ад 10 да 14-і. З 2006 года пасаду старшыні займае Наталля Абравец.

З’яўляецца пераемніцай Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя У. І. ЛенінаСайт БРПА.

Кіраванне Злёт. Склікаецца аднойчы на 3 гады. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы прадстаўнікоў. Абірае Раду і Кантрольна-рэвізійную камісію. Рада. Збіраецца штоквартал. Правамоцная пры ўдзеле паловы членаў. Кіруе ўласнасцю і бароніць зацікаўленасці членаў перад іншымі ўстановамі. Ухваляе каштарыс і выконвае пастановы Злёту. Наймае супрацоўнікаў і займаецца выдавецкай дзейнасцю. Кантрольна-рэвізійная камісія. Збіраецца штоквартал. Правярае грашовую справаздачнасць.

Дзейнасць Паводле Статуту арганізацыя ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: правядзенне семінараў, нарадаў, спабораў, выставаў, канцэртаў і кірмашоў; выдавецкая дзейнасць і прадпрымальніцтва; аздараўленне дзяцей і падлеткаў і размеркаванне дабрачыннай дапамогі.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі