Іаакім Раманавіч Пятроў (; 22 верасня 1893, Іванаўскае, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — , Ленінград, СССР) — савецкі патафізіёлаг, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1960—1970).
Біяграфія Нарадзіўся 22 верасня 1893 года ў вёсцы Іванаўскае. Неўзабаве разам з сям’ёй пераязджае ў Пецярбург, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1922 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. З 1926 па 1936 год займаў пасаду загадчыка лабараторыі эксперыментальнай біялогіі Ленінградскага інстытута гігіены працы і тэхнікі бяспекі. З 1932 па 1938 год займаў пасаду загадчыка лабараторыі эксперыментальнай паталогіі Ленінградскага інстытута пералівання крыві.
З 1938 і з 1939 па 1970 год быў загадчыкам кафедраў патафізіялогіі Ленінградскага медыцынскага інстытута і Ленінградскай ваенна-марской акадэміі. Генерал-маёр медыцынскай службы. Заснавальнік ленінградскай школы патафізіялогіі. Старшыня Усесаюзнага таварыства патафізіялогіі (1960—1967). Памёр 10 кастрычніка 1970 года ў Ленінградзе.
Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Патафізіёлагі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Генерал-маёры СССР