Уладзіслаў Міхал Стафан Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (; , в. Гопчыца — ) — пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў. Уладальнік маёнтка Бачэйкава Лепельскага павета Віцебскай губерні.
Атрымаў хатнюю адукацыю ў Францыі. У 1868 г. паступіў на ваенную службу добраахвотнікам. У 1880 г. прызначаны ў , дзе служыў да 1890 г. Сапсаванае здароўе і неабходнасць займацца маёнткам пасля смерці бацькі вымусілі яго выйсці ў адстаўку.
Яшчэ ў час ваеннай службы зацікавіўся гісторыяй. Выкарыстоўваючы дакументы архіва Галоўнага штаба, напісаў гісторыю свайго палка, якая была выдадзена ў 1886 г. За гэту працу атрымаў асабістую падзяку ад імператара Аляксандра III і кампенсацыю панесеных расходаў. Правадзейны стацкі саветнік.
Пасля выхаду ў адстаўку асеў у фамільным маёнтку Бачэйкава. Заняўся гаспадаркай, грамадскай дзейнасцю, пісьменніцкай і навуковай працай.
Карыстаўся павагай і папулярнасцю сярод суграмадзян. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся міравым суддзёй Лепельскага павета. Быў членам . На падставе звестак сямейнага архіва напісаў гісторыю Бачэйкава. Быў аматарам і знаўцам мастацтва, калекцыянаваў старое польскае шкло, мініяцюры і фарфор.
Памёр ад сардэчнага прыступу ў Бачэйкаве. Пахаваны там жа на сямейных могілках (не захавалася). Яго ўдава жыла ў Пецярбургу, Варшаве, Кракаве. Пасля Другой сусветнай вайны выехала ў Англію, памерла ў ЛонданеDumin S., Rachuba A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. Warszawa, 1997. S. 139—141..
Сям’я
Быў у шлюбе з Марыяй Луізай Кіменс (1869—1952), якая шмат займалася дабрачыннасцю, дапамагала мясцовым сялянам, засноўвала бальніцы і школы.
Творы История 18 драгунского Клястицкого Его Королевского Высочества Великого герцога Гессенского полка. 1806—1886. Варшава, 1886. Цехановецкий В. Хроника одного поместья. Бочейково. Витебск, 1905.
Літаратура
Спасылкі Владислав Цехановецкий (1860—1910)
Уладзіслаў Катэгорыя:Члены Французскага астранамічнага таварыства