Э́ма Радука́ну (; , Таронта, Канада) — брытанская прафесійная тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе. Адзіная ў свеце тэніса, хто здолеў выйсці ў фінал і выйграць турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, пачаўшы яго з кваліфікацыі.

Біяграфія Эма Радукану нарадзілася 13 лістапада 2002 года ў Таронта, Канада, і вырасла ў Бромлі, Англія. Яе бацька Іон Радукану родам з Бухарэста, Румынія, а маці Рэнэ Чжай (Дунмэй) з Шэньяна, Кітай. Абодва бацькі працуюць у сферы фінансаў.

Сям’я пераехала ў Англію, калі Эме было два гады, яна мае як брытанскае, так і канадскае грамадзянства. Вольна размаўляе па-кітайску і па-румынску. Радукану пачала гуляць у тэніс ва ўзросце пяці гадоў у тэніснай акадэміі Бромлі, а таксама ўдзельнічала ў розных відах спорту і мерапрыемствах у дзяцінстве, такіх як баскетбол, гольф, картынг, мотакрос, катанне на лыжах, вярхавая язда і балет.

Эма некалькі раз на год прыязджае ў Бухарэст (Румынія), дзе наведвае сваю бабулю па бацькоўскай лініі. Любіць румынскую кухню. Прыкладамі для пераймання ў тэнісе лічыць Лі На і Сімону Халеп. Таксама Радукану з’яўляецца паклонніцай Формулы-1.

Спартыўная кар’ера Эмма дэбютавала ў прафесійным тэнісе ў 2018 годзе, і праз тры гады ўпершыню згуляла ў турніры серыі WTA, а ўжо ў 2021 годзе дэбютавала на адкрытым чэмпіянаце Нотынгема па тэнісе.

У чэрвені 2021 года дэбютавала на Уімблданскім турніры. Абыграла Віталію Дзячэнка і Маркету Вандроўшаву. Стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай, якая выйшла ў трэці раўнд Уімблданскага турніру пасля Алены Балтачы. Пасля перамогі над Саранай Кырсця ў трэцім раўндзе стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў чацвёрты раўнд (на той момант ёй было 18 гадоў і 239 дзён). У матчы чацвёртага раўнда Уімблданскага турніру супраць Айлы Тамлянавіч знялася з гульні ў другім сэце з-за «праблем з дыханнем».

На пачатку жніўня 2021 года згуляла на турніры Silicon Valley Classic, прайграўшы Чжан Шуай у першым раўндзе. У тым жа месяцы згуляла на турніры WTA 125K series у Чыкага, саступіўшы ў фінале (1:6, 6:2, 4:6). Пасля гэтага яна паднялася на 150-е месца ў рэйтынгу WTA.

Прайшоўшы праз стадыю кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША 2021 года, Эма Радукану абыграла Штэфані Фёгеле, Чжан Шуай, Сару Сарыбес Торма і Шэлбі Роджэрс, выйшаўшы ў чвэрцьфінал турніру. У чвэрцьфінале Эма абыграла Белінду Бенчыч у двух сэтах і выйшла ў паўфінал турніру. Яна стала першай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША з ліку тых, якія прайшлі кваліфікацыю турніру. Пасля перамогі над Марыяй Сакары выйшла ў фінал, не прайграўшы ніводнага сэту на працягу спаборніцтваў і стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніру за 44 гады (апошняй, каму гэта ўдавалася, была Вірджынія Уэйд на Уімблдане ў 1977 годзе). У фінале 11 верасня 2021 года Эма Радукану ў двух сэтах перамагла Лэйлу Фернандэс (6:4, 6:3). Яна стала пераможцай «US Open», будучы 150-й ракеткай свету pressball.by .

Па выніках 2021 года атрымала ўзнагароду «Навічок года» па версіі WTA. Таксама была вызнана «спартсменам года» по версіі BBC.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг202119 2020 343 2019 503 2018 692

Выступленні на турнірах

Фіналы турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (1) Перамогі (1) ВынікГодТурнірПакрыццёСупернікЛікПерамога2021Адкрыты чэмпіянат ЗШАХард Лэйла Фернандэс6:4, 6:3

Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (1) Перамогі (1) Фіналы WTA 125K series ВынікДатаТурнірПакрыццёСупернікЛікПаражэнне0-1Жнівень 2021WTA 125 Чыкага, ЗШАХард Клара Таўсан1:6, 6:2, 4:6

Легенда: Турніры Вялікага шлема (1*) Алімпіяда (0) Выніковы чэмпіянат года (0) WTA 1000 Mandatory (0) WTA 1000 (0) WTA 500 (0) WTA 250 (0)

Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1*) Зал (0) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1 11 верасня 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Лэйла Фернандэс 6:4, 6:3

Фіналы турніраў WTA 125 і ITF у адзіночным разрадзе (6) Перамогі (3) Легенда: WTA 125 (0*) 100 000 USD (0) 80 000 USD (0) 60 000 USD (0) 25 000 USD (1) 15 000 USD (2)

Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (3*) Зал (0*) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (3) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1 20 мая 2018 Цверыя, Ізраіль Хард Элен Шольсен 7:5, 6:4 2 21 кастрычніка 2018 Анталья, Турцыя Хард Яхана Маркава 6:4, 6:2 3 15 снежня 2019 Пуна), Індыя Хард Найкта Бейнс 3:6, 6:1, 6:4

Паражэнні (3) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1 31 сакавіка 2019 Тэль-Авіў, Ізраіль Хард Карына Дэнтоні 4:6, 3:6 2 1 сакавіка 2020 Сандэрленд, Вялікабрытанія Хард(i) Вікторыя Томава 6:4, 4:6, 3:6 3 22 жніўня 2021 Чыкага, ЗША Хард Клара Таўсан 1:6, 6:2, 4:6

Крыніцы

Спасылкі Профіль тэнісісткі на сайце WTATennis.com Профіль тэнісісткі на сайце ITFTennis.com Профіль тэнісісткі на сайце LTA.org.uk

Катэгорыя:Тэнісісткі Вялікабрытаніі