Бараві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Баравіца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 24 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Лешчанскага сельсавета перададзены вёскі Віктараўка, Вязаўка і Капусціна, з Грыбавецкага сельсавета — вёска ЗеляніцаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хвайніцкага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Кіраўскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Гута і Хамічы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета (11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца) утвораны Скрыпліцкі сельсаветРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. На 1 студзеня 1974 года ў склад Баравіцкага сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыбавецкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Грыбавецкае Лясніцтва, Збышын, Пільнікі, Стары Юзін і Шалаёўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 22 сакавіка 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Канёва ЛядаРешение Кировского районного Совета депутатов от 22 марта 2013 г. № 26-8 Об образовании населенных пунктов{.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1426 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 74,6 % — беларусы, 23,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1348 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага 2-га раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе