Мітарноўскі — мужчынскае прозвішча.

Мітарноўскія — шляхецкі род герба «Прус ІІ».

Вядомыя носьбіты Антоні Мітарноўскі — былы паручнік Войска польскага ў 1820 г. Сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820; ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820 г. Ксаверый Мітарноўскі — суддзя земскі Навагрудскага павета. Казімір Мітарноўскі — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, памешчык Сакольскага і Беластоцкага павета. Юзаф Мітарноўскі — оберст-лейтэнант войскаў каронных 1793 г. Навагрудскі межавы суддзя ў 1818—1820 г. Сябра масонскай ложы «Гара Табар» у Мінску, масон 4-й ст. у 1820 г.; ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820 г.