ПВ-17 (Пісталет Васільева) — беларускі пісталет калібра 9х19 мм. Распрацаваны кампаніяй «Белспецзнештэхніка». Яго асаблівасць у нестандартнай схеме замыкання, дзякуючы якой у пісталета зніжаецца аддача.
Упершыню пісталет прадэманстраваны ў студзені 2018 года на выставе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта MILEX-2018. Зброя прызначалася для супрацоўнікаў розных сілавых структур і ведамстваў. Па меры распрацоўкі характарыстыкі ПВ-17 мяняліся, пісталет атрымаў модульную канструкцыю. Многія дэталі вырабляліся з палімераў, што прывяло да істотнага зніжэння вагі зброі. Пісталет забяспечвае прыцэльную далёкасць стральбы да 50 метраў, магазін разлічаны на 16 (17) патронаў. Агульная даўжыня зброі ўсяго 220 мм, а шырыня — 30 мм.
У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (бул-пап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17. Для апошняга былі ўведзены дадатковыя задачы са стральбой на 50 і 100 метраў (такія далёкасці — не характэрныя для пісталетаў). Выпрабаванне паказала высокую эфектыўнасць і дакладнасць зброі. У прыватнасці, на 50 метраў дзесяць з 10 куль пабілі мішэнь, на 100 метраў з дзесяці выпушчаных куль у цэль трапілі восем.
Гл. таксама ПСН-В
Спасылкі В Беларуси прошли испытания нового стрелкового оружия // СБ. Беларусь сегодня, 26 ноября 2020 Когда «Стриж» не птица — новинки белорусской оборонки
Катэгорыя:Стралковая зброя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:Пісталеты