right|thumb|200px|Група «Red Arrows», Radom Air Show 2005 right|thumb|200px|Група «Patrouille de France», Radom Air Show 2005 Radom Air Show () — авіяшоу, якое ладзіцца раз на два гады на аэрапорце Радам-Садкоў у Радаме (Мазавецкае ваяводства, Польшча). Першае авіяшоу было арганізавана ў 1991 годзе ў Познані. У 2001 годзе паказы перанеслі ў Радам. Падчас мерапрыемства маюць месца шоу нябеснай авіяцыі, выставы абсталявання, канцэрты, забавы для дзяцей і іншае.
Авіяцыйныя катастрофы на шоў
Катастрофа 1 верасня 2007 года Падчас 10 юбілейнага авіяшоу 1 верасня 2007 года ў паветры падчас выканання акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскія пілоты з групы «AZL Żelazny» з Зялёнай Гуры; пілоты загінулі.
Сутыкненне адбылося, калі тры самалёты выконвалі пятлю з разыходжаннем уверсе (так званую разетку). Самалёты павінны былі разысціся ў ніжняй кропцы манеўру, вельмі блізка адзін да аднаго, але па невядомых прычынах два з іх сутыкнуліся. Самалёты былі амаль цалкам разбураны, і пілоты, верагодна, загінулі імгненна пры сутыкненні. На зямлю ўпалі толькі абломкі абодвух самалётаў.
Катастрофа 30 жніўня 2009 года 30 жніўня 2009 года разбіўся беларускі самалёт-знішчальнік Су-27; абодва пілоты — палкоўнік Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў ПВА) і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах) — не катапультаваліся і загінулі.Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30 жніўня 2009 г.
Катастрофа 28 жніўня 2025 года 28 жніўня 2025 года, прыблізна а 19:25, падчас рэпетыцый авіяшоу ў Радаме 2025, маёр Мацей «Слаб» Кракаўян, які пілатуе F-16 , урэзаўся ў ўзлётна-пасадачную паласу ў аэрапорце Радама. Пілот не змог катапультавацца і загінуў імгненна. Знішчаны самалёт належаў 31-й тактычнай авіябазе і польскай дэманстрацыйнай камандзе F-16 Tiger . З-за катастрофы арганізатары адмянілі мерапрыемства, апублікаваўшы афіцыйную заяву.
Пасля катастрофы Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі вырашыў прыпыніць усе небаявыя палёты самалётаў F-16 да далейшага паведамлення.
Спасылкі
Катэгорыя:Авіяцыя Катэгорыя:Культура Польшчы Катэгорыя:Радам