ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Размешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласціОткрытое акционерное общество "Берёзовский комбинат силикатных изделий".
Гісторыя У 1958—1961 гадах быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы заводБерёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367., раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасці будматэрыялаў БССР (з 1957 года ўпраўлення прамысловасці будматэрыялаў СНГ БССР)Открытое акционерное общество "Березовский комбинат силикатных изделий", г. Береза Брестской области. У 1961—1965 гадах Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўпраўленню прамысловасці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадах — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў. У 1991—1994 гадах камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыянернае таварыства (па іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства ў 1990 годзе).
Сучасны стан У 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сценавыя блокі, пенаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты.
У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групай «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёна Юрыя Чыжа«Трайпл» стал новым владельцем Березовского комбината силикатных изделий . Пасля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнесу Чыжа і на экспарт, але заставалася стратным. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл». Сярод іншага, было праведзена аб’яднанне аддзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належала Чыжу, і абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group».
23 ліпеня 2019 года пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ»Объявление №00042464, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" . У лютым 2020 года Украіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабетонныя блокі ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў». 7 красавіка 2020 года эканамічны суд Брэсцкай вобласці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыюОбъявление №00051099, Постановление суда по делу «71-7Б/2019» . У маі 2020 года заяву аб прызнанні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл»«Трайпл» признал себя банкротом.
Санкцыі ЕС 23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Юрыя Чыжа і яго кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў у «Чорны спіс Еўрасаюза»Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus. 6 кастрычніка 2015 года суд Еўрапейскага саюза скасаваў рашэнне Савета ЕС аб увядзенні санкцый супраць Чыжа і яго прадпрыемстваўІК. Крутое піке Юрыя Чыжа: ад самага паспяховага бізнесмена Беларусі да арыштанта? «Радыё Свабода», 12.03.2016.
Літаратура Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.
Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Бярозаўскі раён Катэгорыя:Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС