ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» — беларуская кампанія па вытворчасці баваўнянай пражы, некаторых відаў тканін і швейных вырабаў. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь і адно з найбуйнейшых профільных прадпрыемстваў у Еўропе і СНДСемь фактов о «динозавре», которого Лукашенко спасает больше 20 лет. Рэалізуе прадукцыю пад гандлёвай маркай «Блакіт». Прадпрыемства размешчана на паўночным усходзе горада Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Будаўніцтва Баранавіцкага баваўнянага камбіната пачалося ў 1960 годзе. Першыя 66 тысяч прадзільных верацёнаў былі ўведзены ў эксплуатацыю ў снежні 1963 г., магутнасці другой прадзільнай фабрыкі — у снежні 1965 года. У 1966 годзе была запушчана ткацкая фабрыка, у 1969 годзе — апрацоўчая вытворчасць. Пасля выхаду на праектную магутнасць прадпрыемства размяшчала 111 тыс. прадзільных і 17,3 тыс. круцільных верацёнаў (першая прадзільная вытворчасць), 132,6 тыс. верацёнаў (другая прадзільная вытворчасць), 3890 ткацкіх станкоў (ткацкая фабрыка) і магутнасцямі па вытворчасці 65,3 млн м² гатовых тканін у год. У 1970 годзе прадпрыемству было прысвоена імя ЛКСМБ.
У 1980 годзе камбінат быў ператвораны ў вытворчае аб’яднанне. 18 сакавіка 1981 года Баранавіцкі баваўняны камбінат імя ЛКСМБ быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага СцягаЕжегодник Большой Советской Энциклопедии, 1982 (вып. 26). М., «Советская энциклопедия», 1982. стр.32-33.
У 2001 годзе была створана асобная швейная вытворчасць, у 2005 годзе прадзільная фабрыка № 1 была ліквідаваная. 1 снежня 2011 года РУП «БВБА» было ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Да 1 студзеня 2022 года БВБА з’яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Брэст»Информационный меморандум на сайте Госкомимущества Республики БеларусьИстория . Частка даўгоў прадпрыемства па крэдытах дзяржаўным банкам рэгулярна спісваеццаСовмин вновь окажет господдержку БПХО.
У 2013 годзе на прадпрыемства, занепакоенае адтокам кадраў, была накіравана партыя працаўнікоў з Бангладэш. У 2014 годзе ткачы паскардзіліся на выплату заработнай платы, яна аказалася істотна ніжэй абяцанай, а кіраўніцтва прадпрыемства скардзілася на нізкую кваліфікацыю бангладэшскіх ткачоў.
У структуру кампаніі ўваходзяць:
Прадзільная вытворчасць; Ткацкая вытворчасць; Перапрацоўчая вытворчасць; Швейная вытворчасць; Гандлёвая кампанія «Блакіт»; Маскоўскі філіял.
Сучасны стан У 2016 годзе кампанія вырабіла 4168 т. баваўнянай пражы, 42 026 тыс. М² баваўняных тканін, 533 тыс. М² нятканых матэрыялаў, 3297 тыс. швейных вырабаў; выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склала 67,7 млн руб. (каля 34 млн даляраў). У 2015 годзе чыстая страта склала 69,5 млрд недамінаваных рублёў (каля 3,5 млн даляраў), у 2016 годзе кампанія спрацавала з чыстым прыбыткам у 159 тыс. руб. (каля 80 тыс. даляраў). У 2016 годзе 59,4 % прадукцыі было рэалізавана на ўнутраным рынку, 40,6 % пастаўлена на экспарт у Расію, Украіну, Казахстан, Літву, Латвію, Эстонію, Польшчу, Чэхію.
Магутнасці фабрыкі дазваляюць перапрацоўваць 6,4 тыс. т. сыравіны ў год, вырабляючы 5,7 тыс. т. баваўнянай пражы і 80 млн м² суровых тканін. На 1 студзеня 2017 года на прадпрыемстве працавала 2170 чалавек.
Прадпрыемства рэалізуе прадукцыю як на адкрытым рынку, так і праз сетку з 26 дылераў і 55 фірмовых магазінаў, уключаючы 9 крамаў, якія працуюць па дамове франчайзінгу.
У 2021 годзе дзяржава пагасіла частку даўгоў прадпрыемства.
Генеральныя дырэктары з 27 сакавіка 2023 — Ігар Анатолевіч СысойУпраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1996. — С.293.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Баранавічаў