Франсіна Элсье «Фані» Бланкерс-Кун (; вёска Лагэ-Вюрсэ, правінцыя Утрэхт, Нідэрланды — , Хофдарп, Паўночная Галандыя, Нідэрланды) — нідэрландская легенда сусветнай лёгкай атлетыкі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года і пяціразовая чэмпіёнка Еўропы.

Бланкерс-Кун унікальная тым, што паспяхова выступала практычна ва ўсіх відах сучаснай ёй лёгкай атлетыкі — за кар’еру яна ўсталявала (па звестках МАК) 16 сусветных рэкордаў у васьмі розных дысцыплінах: бег на 100 ярдаў, 100 метраў, 200 метраў, 80 метраў з бар’ерамі, эстафета 4 × 110 ярдаў, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню і пяцібор’е.

Чэмпіёнкай Нідэрландаў у 1937—1955 гадах Бланкерс-Кун была ў агульнай складанасці 58 разоў практычна ва ўсіх дысцыплінах, уключаючы штурханне ядра, трайны скачок і г. д.

Муж Фані Ян Бланкерс (, 1904—1977) таксама займаўся лёгкай атлетыкай і выступаў за Нідэрланды ў трайным скачку на Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме.

Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Нідэрландаў Катэгорыя:Скакуны ў даўжыню Нідэрландаў Катэгорыя:Бегуны з бар’ерамі Нідэрландаў