Джэй Дэвідсан (, народжаны Альфрэд Амі (), нар. , Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША) — англа-амерыканскі акцёр і мадэль.
Біяграфія Нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям'і выхадца Ганы і англічанкі. Калі яму было два гады, яго сям'я пераехала ў Вялікабрытанію, дзе пасялілалася ў графстве Херэфардшыр. У 1992 годзе, не маючы акцёрскага досведу, ён паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю транссэксуала Дылана ў псіхалагічным трылеры Ніла Джордана «Жорсткая гульня», за якую ён быў намінаваны на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана. Дэвідсан атрымаў намінацыю на прэмію Чыкагскай Асацыяцыі кінакрытыкаў за самага перспектыўнага акцёра.
Пасля гэтага поспеху Дэвідсан ўсяго толькі раз яшчэ з'явіўся на вялікім экране, выканаўшы ў 1994 годзе ролю Ра ў навукова-фантастычным фільме Роланда Эмерыха «Зорная брама». Неўзабаве Дэвідсан спыніў акцёрскую кар'еру, прысвяціўшы сябе працы ў мадэльным бізнэсе. У адным з інтэрв'ю падчас сваёй нядоўгай кінакар'еры ён прызнаўся, што з'яўляецца геем.
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Фотамадэлі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фотамадэлі ЗША