Ры Мастэнбрук (; ,  — , ) — нідэрландская плыўчыха, 3-разовая алімпійская чэмпіёнка, 3-разовая чэмпіёнка Еўропы, шматразовая чэмпіёнка Галандыі, на працягу кар’еры 9 разоў ўсталёўвала рэкорды свету (6 разоў на спіне, 3 разы вольным стылем).

Біяграфія Пачала займацца плаваннем ў юным узросце. У 1934 годзе выйграла 3 залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне, ва ўзросце 17 гадоў, стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, выйграўшы заплывы на 100 і 400 метраў вольным стылем, а таксама эстафетны заплыў 4 па 100 метраў вольным стылем. Акрамя трох залатых, ёй удалося заваяваць сярэбраную ўзнагароду ў заплыве на 100 метраў на спіне.

У 1937 годзе, стаўшы інструктарам плавання, яна страціла аматарскі статус спартсмена, што не дазволіла ёй выступаць на міжнародных буйных спаборніцтвах.

У 1968 годзе была ўключана ў Міжнародную залу славы плавання. У 1997 годзе была ўдастоена вышэйшай узнагароды Міжнароднага алімпійскага камітэта — Алімпійскага ордэна. У 1962 годзе з мэтай дабрачыннасці яна прадала адназін з залатых алімпійскіх медалёў.

Памерла ў 2003 годзе ў Ротэрдаме ва ўзросце 84 гадоў.

Катэгорыя:Плыўцы Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па плаванні