Брыта Штэфэн (; нар. , Швет) — нямецкая плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету і шматразовая чэмпіёнка Еўропы. Рэкардсменка свету. Спецыялізуецца ў плаванні вольным стылем на кароткія дыстанцыі (50 і 100 метраў).

Першага сур’ёзнага поспеху дабілася ў 1999 годзе, выйграўшы шэсць чэмпіёнскіх тытулаў на юнацкім чэмпіянаце Еўропы, у 2000 годзе была ўключана ў алімпійскую зборную Германіі на гульні ў Сіднеі, дзе ў складзе эстафетнай каманды ў заплыве 4 × 200 м плавання вольным стылем стала ўладальніцай бронзавага медаля. Пасля завяршэння Алімпіяды на год сышла з вялікага спорту, дзеля атрымання адукацыі. Наступнага поспеху дабілася ў 2006 годзе на чэмпіянаце Еўропы, на якім выйграла 4 залатыя ўзнагароды, пабіўшы пры гэтым 3 сусветныя рэкорды (на стометроўцы вольным стылем і два ў складзе зборнай Германіі ў эстафетных заплывах). На чэмпіянаце свету 2007 года ў Мельбурне атрымала дзве срэбраныя ўзнагароды ў эстафетных заплывах. На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне Брыта становіцца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай, дабіўшыся поспеху ў заплывах на 50 і 100 метраў вольным стылем, пры гэтым у чарговы раз пабіўшы сусветны рэкорд на 100 метрах. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету ў Рыме спартсменка ўпершыню становіцца чэмпіёнкай свету, выйграўшы заплывы на 50 і 100 метраў, паралельна абнавіўшы сусветныя рэкорды на абедзвюх дыстанцыях.

Катэгорыя:Плыўцы Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па плаванні Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брандэнбургу