Алена Львоўна Шушунова (; , — , ) — савецкая гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, неаднаразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і СССР, уладальніца Кубка свету і Кубка СССР, пераможца Гульняў Добрай волі (1986). Заслужаны майстар спорту СССР (1985). Стрыечная сястра паэтэсы Ларысы Шушуновай.
Біяграфія Скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1991). Трэніравалася пад кіраўніцтвам Г. М. Рубцова, Т. Н. Ятчанка, В. Н. Гаўрычэнкава. Усталявала абсалютны рэкорд на Сусветнай універсіядзе ў 1987 годзе, выйграўшы ўсе шэсць залатых медалёў. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1989) і медалём «За працоўную адзнаку» (1985).
Пражывала ў Санкт-Пецярбургу, працавала ў гарадскім камітэце па фізічнай культуры і спорце.
У 2005 годзе была ўключана ў Міжнародную яўрэйскую спартыўную залу славы. Памерла 16 жніўня 2018 года ад ускладнення пасля пнеўманіі ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваная ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.
Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку» Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі