Анатоль Паўлавіч Бандарчук () — украінскі кідальнік молата і трэнер. Алімпійскі чэмпіён (1972).

Біяграфія Скончыў Камянец-Падольскі педагагічны інстытут у 1963 годзе, выкладчык. Доктар педагагічных навук. Выступаў за «Калгаснік» (Роўна), з 1970 года за «Колас» (Кіеў). Падрыхтаваў алімпійскага чэмпіёна Юрыя Сядых і прызёра Юры Тама.

Трэнер зборнай каманды СССР па кіданні молата на Алімпійскіх гульнях 1980 і 1988 гадоў. У лістападзе 1992 года заключыў трохгадовы кантракт са спартыўным клубам «Спортынг» (Партугалія), рыхтаваў лёгкаатлетаў-кідальнікаў.

Затым па 2004 год працаваў па кантракце ў Катары. З 2004 года працаваў ў Камлупсе (Канада).

Дасягненні Чэмпіён СССР (1969, 1970, 1972, 1973). Чэмпіён Еўропы 1969 (74,68). Усталяваў сусветны рэкорд — 74,68 і 75,48 (1969). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1971 (71,40). Заслужаны майстар спорту (1972). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 года ў кіданні молата (75,50 — алімпійскі рэкорд). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1976 (75,48). Заслужаны трэнер СССР (1976).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Кідальнікі молата СССР Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года