Се́верн () — рака ў Канадзе, у правінцыях Антарыа і Манітоба. Упадае ў Гудзонаў заліў.

Даўжыня ракі складае 981 км. Плошча вадазбору 101 000 км². Выток ракі знаходзіцца на Лаўрэнційскім узвышшы. Працякае праз шэраг азёр (Дыр, Санды, Северн і інш.). Упадае ў Гудзонаў заліў каля Форт-Северн.

Гістарычныя звесткі Рака была адкрыта ў 1631 годзе капітанам Томасам Джэймсам і першапачаткова была ім названая Нью-Северн у гонар англійскай ракі Северн. Выкарыстоўвалася гандлярамі для перавозкі грузаў паміж Гудзоновым залівам і возерам Вініпег.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Антарыа Катэгорыя:Рэкі Манітобы Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночны Ледавіты акіян