Міцуа Цукахара (нар. ) — японскі гімнаст, пяціразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету. Бацька гімнаста Наоі Цукахары.

Нарадзіўся ў Токіа; скончыў Японскі ўніверсітэт спартыўнай навукі. У 1968 годзе на Алімпійскіх гульнях у Мехіка стаў уладальнікам залатога медаля. На чэмпіянаце свету 1970 года ён меў два залатыя і два срэбныя медалі. У 1972 годзе зарабіў два залатыя і бронзавы медалі Алімпійскіх гульняў у Мюнхене. У 1974 годзе стаў уладальнікам залатога медаля чэмпіянату свету. У 1976 годзе на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі Міцуа Цукахара меў два залатыя, сярэбраны і два бронзавыя медалі. На чэмпіянаце свету 1978 года ён стаў уладальнікам залатога медаля.

Міцуа Цукахара быў віцэ-прэзідэнтам Японскай асацыяцыі гімнастыкі. У 2009 годзе ўрад Японіі ўзнагародзіў яго Медалём Пашаны з пурпуровай стужкай.

Катэгорыя:Гімнасты Японіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Японіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы