Апі́та — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гаўя (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Кракуны, упадае ў Гаўю на ўсходзе ад аграгарадка Ліпнішкі. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Меліхі). На рацэ каля вёсак Кузмічы і Ліпнішкі сажалкі.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с. — С. 427. — С. 108.
Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Гаўі (прыток Нёмана)