Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў (;  — ) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле ПятроўскаеЕлена Миннибаева Пик Северцова. Как уроженец Воронежской губернии стал всемирно известным учёным // РИА «Воронеж» Северцов Николай Алексеевич // Проект «Детям о Воронежском крае» Воронежской областной детской библиотеки Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра.

Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ. Пахаваны на радзіме. Магіла не захавалася.

Навуковая дзейнасць У 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму.

Памяць У гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. СеверцаваНаучно-учебный Музей Землеведения МГУ имени М. В. Ломоносова . Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага.

Літаратура

Спасылкі Северцов Николай Алексеевич // Проект «Детям о Воронежском крае» Воронежской областной детской библиотеки

Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Заолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Падарожнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Даследчыкі Азіі Катэгорыя:Аўтары заалагічных таксонаў Катэгорыя:Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі Катэгорыя:Удзельнікі Сярэднеазіяцкіх паходаў