Чарлз Падак (;  — ) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу на кароткія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў дыстанцыю 100 метраў з вынікам 10,8 сек. і стаў пераможцам у складзе эстафеты 4 × 100 метраў з сусветным рэкордам; таксама выйграў сярэбраны медаль у бегу 200 метраў, паказаўшы час 22,0 сек.

23 красавіка 1921 года на спаборніцтвах усталяваў сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў — 10,40 сек.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гейнсвіле, штат Тэхас, у сям’і Чарлза і Лулу Падак. У юным узросце разам з сям’ёй пераязджае ў Пасадзіну, Каліфорнія. Займаўся лёгкай атлетыкай пачаў падчас вучобы ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі.

У 1920 годзе ён паступіў на працу ў друкаванае выданне Pasadena Star-News, у якім стаў віцэ-прэзідэнтам. Крыху пазней ён ажаніўся з дачкой прэзідэнта друкаванага выдання Pasadena Star-News. Таксама пісаў кнігі і артыкулы. Служыў у марской пяхоце, капітан. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Сітка падчас службы.

У 1976 годзе уключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.

Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах