«Courage» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра падзеі лета-восені 2020 года ў Беларусі.
Сюжэт Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў «Свабоднага тэатра», на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.
Прэм’ера Прэм’ера фільма адбылася 5 сакавіка 2021 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў рамках пазаконкурснай праграмы — секцыі «Berlinale Special».
Здымкі
Здымкі былі пачаты яшчэ ў канцы 2018 года. Першапачаткова планавалася расказаць пра тое, як жывецца і працуецца незалежным мастакам, якія кажуць тое, што яны лічаць праўдай, і закранаюць палітычныя тэмы ў сваім мастацтве.
Катэгорыя:Фільмы 2021 года Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Аляксея Палуяна