Арсі Хар’ю (; нар. , Курыка, Фінляндыя) — фінскі штурхальнік ядра, алімпійскі чэмпіён 2000 года ў Сіднеі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2001 года ў Эдмантане і чэмпіянату Еўропы ў памяшканні 1998 года ў Валенсіі.

Біяграфія Арсі дэбютаваў на міжнароднай арэне ў 1992 годзе. У 1999 годзе выйграў чэмпіянат Фінляндыі ў памяшканні, а ў 2000 годзе — на адкрытым паветры. Першы раз сышоў са спорту ў 2005 годзе. З 2010 года працуе асабістым трэнерам фінскай штурхальніцы ядра Суві Хелін. У 2011 годзе на некаторы час вярнуўся да спаборніцтваў, але, не здолеўшы набраць былую форму, у 2012 годзе завяршыў спартыўную кар’еру канчаткова.

Катэгорыя:Штурхальнікі ядра Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Трэнеры Фінляндыі