Алоіс Георг Ёзэф Райнер (; нар. , Штраўбінг, ФРГ) — нямецкі мяснік і палітык Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі, які з 2013 года з’яўляецца дэпутатам Бундэстагу ад зямлі Баварыя.
Ранняе жыццё і адукацыя Райнер вырас у ў Баварскім Лесе (Ніжняя Баварыя) на мясной ферме з гасцініцай. З 1980 па 1983 год навучаўся на мясніка, пасля чаго служыў у арміі. Пасля сдачы кваліфікацыйных іспытаў у 1986 годзе ўзначаліў мясны бізнес сваіх бацькоў у 1987 годзе. Ён і сёння кіруе ім разам з сынам Маркусам.
Палітычная кар’ера Райнер упершыню стаў дэпутатам Бундэстагу на парламенцкіх выбарах у Германіі 2013 года. У парламенце працаваў у камітэце па бюджэце і рэвізійнай камісіі з 2013 па 2019 год; у гэтай якасці быў дакладчыкам сваёй парламенцкай групы па гадавым бюджэце . З 2019 года з’яўляецца членам Камітэта па транспарце і лічбавай інфраструктуры, дзе выступае прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы.
Палітычная пазіцыя У чэрвені 2017 года Райнер прагаласаваў супраць увядзення аднаполых шлюбаў у ГерманііDiese Unionsabgeordneten stimmten für die Ehe für alle Die Welt, June 30, 2017.. 14 верасня 2021 года ўзяў шэфства над Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай «TUT.BY» і беларускай палітычнай зняволенай.
Асабістае жыццё Яго бацька (1921–2002) быў дэпутатам зямельнага парламента, а з 1965 па 1983 год і Бундэстагу. Яго старэйшая сястра таксама была дэпутатам Бундэстагу, з 2017 года ўзначальвае Robert Roßmann (August 20, 2013), Eine Familie in der Politik: Die Hasselfeldts Süddeutsche Zeitung.. Алоіс Райнер жанаты і мае двух дзяцей. Ён мае рымска-каталіцкае веравызнанне.
Зноскі
Спасылкі
Біяграфія Алоіса Райнера на сайце Бундэстагу
Катэгорыя:Палітыкі Германіі Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі