Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дармштат.
Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца першым цалкам аўтаномным універсітэтам ФРГ. Маючы каля 25 000 студэнтаў і амаль 5 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 310 прафесараў, ён ўваходзіць у шэраг сярэдніх па велічыні ўніверсітэтаў Германіі.
Універсітэт заснаваў першую ў свеце кафедру электратэхнікі ў 1882 годзе. У 1883 годзе быў утвораны першы ў свеце факультэт электратэхнікі і, такім чынам, была адкрыта першая у свеце навучальная праграма па электратэхніцы.
Факультэты (дэпартаменты) Права і эканомікі Гісторыі і грамадскіх навук Гуманітарных навук Матэматыкі Фізікі Хіміі Біялогіі Матэрыялазнаўства і навук аб Зямлі Цывільнага і экалагічнага будаўніцтва Архітэктуры Машынабудавання Электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Камп'ютарных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі