Марыя ван Зант (; -) — амерыканская оперная спявачка,

Біяграфія і творчасць Марыя ван Зант нарадзілася 8 кастрычніка 1858 года ў горадзе Нью-Ёрку ў сям’і Джэні ван Зант (), вядомай па працы ў міланскім тэатры Ла-Скала і Музычнай акадэміі Нью-Ёрка. Менавіта ў сям’і дзяўчынка атрымала першыя ўрокі музыкі, затым — навучанне ў Міланскай кансерваторыі, дзе яе вакальным педагогам стаў Франчэска Ламперці.

Яе дэбют адбыўся ў 1879 годзе ў італьянскім Турыне. Пасля ўдалага дэбюту Марыя ван Зант выступіла на сцэне Каралеўскага тэатра Ковент-Гардэн. Але, каб дамагчыся сапраўднага поспеху ў той час, трэба было дэбютаваць у Парыжы, таму Марыя заключыла кантракт з Апера-Камік і дэбютавала на парыжскай сцэне 20 сакавіка 1880 года ў оперы «Міньён» Амбруаза Тама. Неўзабаве спецыяльна для Марыі ван Зант Леа Дэліб напісаў оперу «Лакмэ»; прэм’ера адбылася 14 красавіка 1883 года.

Марыя ван Зант ўпершыню наведала Расію ў 1885 годзе і дэбютавала ў сталіцы Расійскай імперыі горадзе Санкт-Пецярбург на сцэне Марыінскага тэатра, у оперы «Лакмэ».

На сцэне Метраполітэн-Опера Марыя ван Зант дэбютавала ў ролі Аміны ў «Самнамбуле» Вінчэнца Беліні 21 снежня 1891 года.

У Францыі ван Зант пазнаёмілася і пасябравала з Маснэ. Яна прымала ўдзел у хатніх канцэртах, які праходзілі ў парыжскіх арыстакратычных салонах, напрыклад у спадарыні Лемер, у якой бывалі Марсель Пруст, Элізабэт Грэфюль, Рэйнальда Ан, Каміль Сен-Санс.

Выйшаўшы замуж за графа Міхаіла Чарынава, Марыя ван Зант пакінула сцэну і жыла ў Францыі. Памерла 31 снежня 1919 года ў Канах. Пахавана на могілках Пер-Лашэз.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Сапрана