Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Кобленц і Ландау-ін-дэр-Пфальц.
Агульная характарыстыка Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт — гэта універсітэт з васьмю спецыяльнасцямі ў двух кампусах ў Кобленцы і Ландау-ін-дэр-Пфальцы, а таксама з сядзібай адміністрацыі вучэльні ў Майнцы.
Папярэднікам універсітэта з 1969 па 1990 год быў Рэйнланд-Пфальцкі навуковы педагагічны каледж. Універсітэт з'яўляецца другім па велічыні універсітэтам у Рэйнланд-Пфальцы з больш чым 17 000 студэнтаў.
У 2018 годзе было прынята рашэнне аб падзеле ўніверсітэта. Да 2023 годзе кампус у Ландау-ін-дэр-Пфальц плануецца аб'яднаць з Кайзерслаўтэрнскім тэхнічным універсітэтам, а кампус у Кобленцы будзе захаваны як асобны ўніверсітэт.
Структура кампусаў Кампус у Кобленцы Адукацыйныя навукі Філалогія і культуралогія Матэматыка і прыродазнаўчыя навукі Інфарматыка
Кампус у Ландау-ін-дэр-Пфальц Навукі аб выхаванні Культуралогія і сацыяльныя навукі Навукі аб прыродзе і навакольным асяроддзі Псіхалогія
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі