Гары Лівінгстан Хілман (; , Нью-Ёрк — , Хановер, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1904.
На Гульнях 1904 у Сент-Луісе Хілман удзельнічаў у трох забегах, 400 м, 200 і 400 м з бар’ерамі, выйграўшы кожны з іх і усталяваўшы алімпійскія рэкорды ў першых двух гонках.
Таксама Хілман удзельнічаў у неафіцыйных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах, на якіх заняў толькі пятае месца ў бегу на 400 м, бо быў траўмаваны падчас паездкі. На наступных сваіх Гульнях 1908 у Лондане Хілман удзельнічаў толькі ў гонцы на 400 м з бар’ерамі. Усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд у паўфінале, ён заняў другое месца ў заключным раундзе і выйграў сярэбраны медаль.
Акрамя сваіх дасягненняў на Гульнях, Хілман чатыры разы выйграваў чэмпіянат ЗША па лёгкай атлетыцы — па два разы на забегах на 200 і 400 м з бар’ерамі. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры ён стаў трэнерам і працаваў з каманднай Дартсуцкага каледжа і нацыянальнай зборнай, суправаджаючы яе на летніх Алімпійскіх гульнях 1924, 1928 і 1932.
Гары Хілман быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 1976 годзе.
Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША Катэгорыя:Бегуны з бар’ерамі ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1904 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года Катэгорыя:Трэнеры ЗША